Беларуская Служба

Агенцтва Moody's захавала крэдытны рэйтынг Беларусі на самым нізкім узроўні

15.04.2025 14:03
У базавым сцэнарыі Moody's  перадбачае, што санкцыі застануцца ў сіле. 
 .
Ілюстрацыйнае фота.Фота з адкрытых крыніц

Рэйтынгавае агенцтва Moody's перагледзела крэдытны рэйтынг Беларусі. Ён застаўся на самым нізкім узроўні С са стабільным прагнозам. Moody's застаецца адзіным агенцтвам з вялікай тройкі, якое працягвае публікаваць рэйтынгі Беларусі. Fitch і S&P адклікалі свае рэйтынгі, - паведамляе reform.news.

«Стабільны прагноз указвае на тое, што крэдытны профіль Беларусі наўрад ці істотна палепшыцца ў кароткатэрміновай і сярэднетэрміновай перспектыве. C - самы нізкі рэйтынг у рэйтынгавай шкале Moody's, і малаверагодна, што рэйтынг Беларусі падымецца з гэтай пазіцыі, калі не будуць знятыя санкцыі, што стане ключавой папярэдняй умовай для аднаўлення выплат у замежнай валюце па еўрааблігацыях. Нават у сцэнары, у якім санкцыі будуць знятыя, ліквідная пазіцыя ўрада Беларусі, верагодна, застанецца вельмі слабой, што абмяжуе яго здольнасць абслугоўваць свае абавязкі», - гаворыцца ў паведамленні Moody’s.

У базавым сцэнарыі Moody's  перадбачае, што санкцыі застануцца ў сіле. Таксама эксперты агенцтва чакаюць, што гандлёвая і фінансавая залежнасць Беларусі ад Расіі будзе і надалей расці. Яны адзначаюць, што іх крэдытная ацэнка заснавана на агульнадаступнай інфармацыі.

эж