У 2024 годзе колькасць захворванняў на гепатыт А ў Беларусі павялічыліся ў 8,4 раза ў параўнанні з 2023 годам, вынікае са слоў загадчыцы лабараторыі інфекцый з прыродным рэзервуарам Рэспубліканскага навукова-практычнага цэнтру эпідэміялогіі і мікрабіялогіі Тамары Амвросьевай, паведамляе выданне «Позірк».
«Паказчык захворванні на гепатыт А па выніках 2024 году склаў 7,5 выпадкі на 100 тысяч насельніцтва, што адпавядае сусветнай тэндэнцыі развіцця эпідсытуацыі. У эпідэмічны працэс было ўцягнута ў асноўным дарослае насельніцтва, гэта больш за 50%. Хварэлі таксама дзеці», — заявіла прафесарка.
Згодна з прадстаўленым ёю слайдам, захворванні на гепатыт А ў Беларусі ў 2024 годзе склала 7,48 выпадкі на 100 тысяч насельніцтва (выпадкі зафіксаваныя ў 56 адміністрацыйных адзінках краіны), у 2023 годзе — 0,35 выпадка на 100 тысяч насельніцтва, у 2015-м — 1,71 выпадка, 2008-м — 0,88 выпадка.
Амвросьева падкрэсліла, што гепатыт А з'яўляецца вакцынакіравальнай інфекцыяй. Паводле яе, у 2024 годзе ў Беларусі прышчапілі 1317 людзей, якія кантактавалі з хворымі на гепатыт А, у тым ліку 668 дзяцей. У 2025 годзе плануюць абмеркаваць пашырэнне катэгорыі кантактных асобаў для вакцынацыі, адзначыла медык.
Пра прычыны ўспышкі захворванняў на гепатыт А прафесарка нічога не сказала, аднак згадала, што падчас эпідэміі ці пандэміі SARS-CoV-2 практычна ва ўсіх краінах назіралася зніжэнне хворасці на кішэчныя інфекцыі, а таксама на гепатыт А, а потым назіраўся іх рост:
«У постпандэмічны час, ужо пачынаючы з канца 2023 году пачаўся бурны рост і зарэгістравалі шэраг успышак. Геаграфія іх вельмі разнастайная».
Гепатыт А — гэта запаленчае захворванне печані. Вірус распаўсюджваецца галоўным чынам праз харчовыя прадукты ці ваду. У адрозненне ад гепатытаў B і C, гепатыт А не выклікае хранічных захворванняў печані, але можа суправаджацца цяжкімі сімптомамі і прыводзіць, у тым ліку, да смерці.
эж