Беларуская Служба

Дэмакратычныя краіны запатрабавалі ад Беларусі выконваць абавязацельствы па абароне свабоды СМІ

04.05.2025 14:12
«Урад, які забараняе свабодныя СМІ, — гэта ўрад, які не давярае свайму народу праўду», — гаворыцца ў заяве да Сусветнага дня свабоды друку, з якой 3 траўня выступіў шэраг дыпламатычных місій дэмакратычных краін, што працуюць у Беларусі.
Od kilku dni we wszystkich regionach Białorusi trwa obława na opozycjonistów. Cele w aresztach śledczych są przepełnione. KGB i milicja zatrzymują uczestników powyborczych protestów społecznych z 2020 roku
Od kilku dni we wszystkich regionach Białorusi trwa obława na opozycjonistów. Cele w aresztach śledczych są przepełnione. KGB i milicja zatrzymują uczestników powyborczych protestów społecznych z 2020 rokuGregory Stein/Shutterstock

На сваіх старонках у сацыяльных сетках заяву апублікавалі прадстаўніцтва Еўрасаюза, а таксама амбасады асобных краін ЕС (напрыклад, Германіі, Літвы, Швецыі ды інш.), дыпмісія Вялікабрытаніі, паведамляе «Позірк»

«У 2025 годзе Беларусь займае 166-е месца са 180 краін у рэйтынгу Сусветнага індэкса свабоды прэсы, — гаворыцца ў заяве. — Журналісты і работнікі СМІ сістэматычна падпадаюць пад пераслед, іх саджаюць у турму на падставе сфабрыкаваных абвінавачанняў, а іх сем’і і сябры зазнаюць пераслед. Ім выносяцца бесчалавечныя выракі — да 14 гадоў пазбаўлення волі толькі за тое, што яны выконваюць сваю працу».

«Мы патрабуем, каб Беларусь выконвала свае міжнародныя абавязацельствы па забеспячэнні свабоды і незалежнасці прэсы. Усе палітычныя зняволеныя павінны быць вызваленыя», — адзначылі бакі, якія далучыліся да заявы.

Дэмакратычны лідар Святлана Ціханоўская ў Сусветны дзень свабоды друку заклікала падтрымаць незалежных журналістаў.

Беларуская асацыяцыя журналістаў (БАЖ) у Сусветны дзень свабоды прэсы запатрабавала ад уладаў у Мінску вызваліць супрацоўнікаў медыя, якія знаходзяцца за кратамі.

«Наша сітуацыя з правамі медыя застаецца найгоршай у Еўропе. Пасля татальных рэпрэсій, што пачаліся з 2020 года, праз затрыманні, арышты і пераслед прайшлі больш за 500 беларускіх калег. Сёння БАЖ вядома пра 40 журналістаў і журналістак, якія знаходзяцца ў турмах Лукашэнкі. І гэта, на жаль, не поўны спіс», — гаворыцца ў паведамленні.

вх