Атака ўкраінскіх беспілотнікаў на расійскія гарады прывяла да зменаў у раскладзе прылётаў і вылетаў з мінскага аэрапорта. Большасць рэйсаў прыбываюць і адпраўляюцца з затрымкамі, а частку і ўвогуле скасавалі, —паведамляе euroradio.
Так, начны самалёт з Сочы прыбыў у Мінск з трохгадзінным спазненнем. Самалёты з Самары, Ташкента і Батумі прыляцелі, спазніўшыся на некалькі гадзін. Рэйсы з Масквы і Санкт-Пецярбурга затрымліваюцца, некаторыя з іх былі перанесеныя на вечар.
Вылеты з Мінска таксама адбываюцца са спазненнем. З затрымкамі здзяйсняюцца вылеты ў Батумі, маскоўскія аэрапорты Дамадзедава і Шарамеццева, у Самару, Стамбул і Дубай. А адзін з ранішніх рэйсаў у Дамадзедава ўвогуле адмянілі.
Атака ўкраінскіх беспілотніказ на Расію адбылася ў ноч на 7 траўня. У выніку атакі быў зафіксаваны масавы збой у працы расійскіх аэрапортаў. Затрыманыя былі дзясяткі рэйсаў у шэрагу расійскіх аэрапортаў. Некаторым пасажырам давялося чакаць больш за шэсць гадзін, пакуль іх выпусцілі з самалёта.
эж