МУС паведаміла пра тое, што пачынае рэалізацыю, падпісанага кіраўніком дзяржавы закона «Аб амністыі ў сувязі з 80-годдзем Перамогі ў Вялікай Айчыннай вайне». Працэс будзе здзяйсняцца на працягу шасці месяцаў, паведаміла ведамства.
«Дакумент распрацаваны з улікам практыкі прымянення папярэдніх амністый, аднак мае свае асаблівасці. Так, значна пашырана катэгорыя вызваленых. Закон будзе прымяняцца толькі да асоб, якія маюць станоўчую характарыстыку ў перыяд адбывання пакарання. У асноўным пад яго палажэнні падпадуць тыя, хто здзейсніў злачынствы, якія не ўяўляюць вялікай грамадскай небяспекі ці менш цяжкія», - паведамляе МУС.
Амністыя не будзе распаўсюджвацца на тых, хто:
-будучы раней амніставаным, зноў здзейсніў наўмыснае злачынства;
- не кампенсаваў прычыненую шкоду;
- дапусціў асабліва небяспечны рэцыдыў злачынстваў;
- мае дачыненне да экстрэмісцкай або тэрарыстычнай дзейнасці;
- асуджаны да пажыццёвага пазбаўлення волі.
Ва ўсіх папраўчых установах ствараюцца спецыяльныя камісіі для разгляду пытанняў прымянення амністыі. Вынікі будуць даведзены індывідуальна кожнаму асуджанаму пад роспіс.
Нароўні з ДВП МУС непасрэдным суб'ектам выканання Закона з'яўляюцца крымінальна-выканаўчыя інспекцыі. Яны вядуць працу як з тымі, хто вызваліўся з устаноў пенітэнцыярнай сістэмы, так і з асуджанымі да пакаранняў, не звязаных з пазбаўленнем волі.
Чакаецца, што амністыя закране каля васьмі тысяч асуджаных.
аз