Аляксандр Лукашэнка 9 мая раніцай наведаў парад у Маскве, прысвечаны 80-й гадавіне заканчэння вайны, а вечарам - у Мінску. Паездкі Лукашэнкі на маскоўскія парады сталі сімвалам усё больш цеснай інтэграцыі Беларусі з Расіяй, а таксама ўзмацнення ідэалагічнага ўплыву Масквы на Мінск, мяркуе гісторык Аляксандр Фрыдман.
У Беларусі да нядаўняга часу культ Перамогі захоўваўся ў больш мяккай форме. Аднак у 2025 годзе сітуацыя змянілася. Калі раней Масква заплюшчвала вочы на пэўныя адрозненні беларускай мадэлі (напрыклад, адмову ад георгіеўскіх стужак, адсутнасць шэсця "Несмяротнага палка"), то цяпер назіраецца імкненне да ўніфікацыі наратываў і сімвалаў.
Пад уплывам Расіі ключавыя савецка-расійскія вобразы ўсё больш актыўна інтэгруюцца ў афіцыйны беларускі наратыў. Мерапрыемствы 2025 года ясна паказваюць: памяць аб перамозе працягвае заставацца арэнай палітычнай барацьбы, дзе гісторыя вайны - толькі фон для ідэалагічнай рэжысуры.
Гэтае збліжэнне адбілася і на арганізацыі ўрачыстасцяў у Мінску, дзе ваенны парад перанеслі на другую палову дня, тым самым падкрэсліваючы яго другараднае значэнне ў параўнанні з маскоўскімі мерапрыемствамі. Для Масквы, якая імкнецца прадэманстраваць сваю веліч, прысутнасць Лукашэнкі стала абавязковым элементам і своеасаблівым тэстам на лаяльнасць.
Крыніца: А. Фрыдман/DW
нг