Беларуская Служба

Кніга «Зэкамeрон» палітвязня Максіма Знака выйшла і па-дацку

12.05.2025 12:30
Гэта чарговы пераклад, напісаных з-за кратаў апавяданняў.
Кніга Максіма Знака «Зэкамерон» выйшла ў перакладзе на дацкую мовуfacebook.com/niadbaj

Кніга Максіма Знака «Зэкамeрон» выйшла ў перакладзе на дацкую мову, паведаміла на сваёй старонцы ў Фейсбуку старшыня Беларускага ПЭН-цэнтр Таццяна Нядбай.

Пераклад зрабіла Lotte Jansen. Гісторыі, напісаныя Максімам Знакам з-за кратаў, ужо выходзілі на англійскай, беларускай, нямецкай, расійскай і шведскай мовах, паведамляе «Свабода».

Юрыст Максім Знак напісаў гэтую кнігу ў першыя месяцы свайго зняволення ў СІЗА. Яна складаецца з невялікіх апавяданняў пра побыт вязняў. Знак піша і пра галадаванні, і пра святкаванні, і пра тое, як жартуюць людзі за кратамі. Апавяданні ёмістыя, часам іранічныя, часам тужлівыя. Аповед ідзе ад трэцяй асобы.

Юрыст Максім Знак падчас выбарчай кампаніі 2020 года ў Беларусі прадстаўляў інтарэсы кандыдатаў у прэзідэнты Віктара Бабарыкі і Святланы Ціханоўскай. Асуджаны на 10 гадоў калоніі, у тым ліку за «змову з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам».

У траўні 2024 года ў Варшаве з аншлагам прайшла прэм’ера спектакля паводле «Зэкамeрона» Максіма Знака. Са ста апавяданняў палітвязня тэатральная група «Купалаўцы» выбрала два дзясяткі самых аптымістычных.

аз