Беларуская Служба

Як мінімум адзін расійскі дрон заляцеў ноччу ў Беларусь

18.05.2025 15:52
17 мая Расія атакавала Украіну 273 дронамі.
   Shahed
Беспілотны лятальны апарат ShahedAnelo/Shutterstock

Мінулай ноччу падчас рэкорднай расійскай атакі на Украіну як мінімум адзін расійскі БПЛА заляцеў у Беларусь. 

Паводле інфармацыі ўкраінскага маніторынгавага канала «Рында маніторыць», парушэнне паветранай прасторы Беларусі адбылося з боку ўкраінскага Славуціча, піша Тэлеграм-канал «Флагшток». 

17 мая Расія атакавала Украіну 273 дронамі. Ёсць загінулыя і параненыя сярод мірнага насельніцтва.

вс