Асуджанаму на 6 гадоў калоніі Анатолю Латушку, стрыечнаму брату палітыка Паўла Латушкі, дадалі паўгода да тэрміну за злоснае непадпарадкаванне адміністрацыі (артыкул 411 КК), піша «Вясна».
Дакладнай інфармацыі пра новы суд няма. Меркавана, ініцыятарам узбуджэння новай крымінальнай справы выступіла адміністрацыя гродзенскай турмы № 1.
Год таму Анатоля Латушку перавялі на турэмны рэжым.
Анатоль Латушка ў верасні 2022 года быў асуджаны на 6 год калоніі. Яго абвінавацілі па артыкулах аб грубым парушэнні парадку (артыкул 342 КК), здзеку з дзяржсімвалаў (артыкул 370 КК), хуліганстве (частка 2 артыкула 339 КК), незаконных дзеяннях у дачыненні да інфармацыі аб прыватным жыцці (артыкул 203-1КК).
Турэмны рэжым адрозніваецца ад калоніі тым, што вязні амаль заўсёды знаходзяцца ў камеры. Абмяжоўваецца сума «атаваркі», бандэроляў, спатканняў.
Жонку Анатоля Алену таксама ў 2022-ім годзе асудзілі на два з паловай гады «хатняй хіміі».
вх