Беларуская Служба

Вайскоўцы Расіі і Беларусі абменьваюцца досведам супрацьдзейнічання беспілотнікам

28.05.2025 14:45
«Беларусам ёсць што прапанаваць расійскім калегам», - запэўніў начальнік Галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі УСБ Уладзімір Белы.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Photo:WikiImages/pixabay.com/CC0 Public Domain

Эксплуатацыя беспілотных лятальных апаратаў і супрацьдзеянне ўдарным беспілотнікам – гэта галоўная тэма сумеснай канферэнцыі міністэрстваў абароны Расіі і Беларусі, якая праводзіцца каля Барысава, паведамляе  «Свабода».



Як паведаміла прэс-служба Мінабароны Беларусі, бакі абменьваюцца досведам арганізацыі і правядзення мерапрыемстваў баявой падрыхтоўкі. Практычны этап выязной канферэнцыі міністэрстваў абароны дзвюх краін праходзіць на 227-м агульнавайсковым палігоне пад Барысавам.

Як заявіў начальнік Галоўнага ўпраўлення баявой падрыхтоўкі Узброеных Сіл Беларусі Уладзімір Белы, падрыхтаваны шэраг новых тактычных прыёмаў, якія дазваляюць эфектыўна супрацьстаяць беспілотнікам:

«Усё робіцца ў комплексе, пачынаючы ад выведкі, глушэння, фізічнага знішчэння беспілотнікаў і выкарыстання розных фартыфікацыйных і абарончых збудаванняў», — сказаў Белы.

Ён дадаў, што беларусам ёсць што прапанаваць расійскім калегам у плане методык падрыхтоўкі войскаў.

аз

Беларусь пераносіць вучэнні «Захад-2025» з заходніх межаў углыб краіны

28.05.2025 08:44
«Робім у большай ступені для дэманстрацыі нашым саюзнікам і партнёрам па ўсім свеце праўдзіва міралюбнай пазіцыі Рэспублікі Беларусь», — сказаў міністр абароны.