Беларуская Служба

Перастала выходзіць на сувязь журналістка і каталіцкая верніца з Полацку Ціна Палынская

03.06.2025 11:42
Верагодна, яна была затрыманая, а затым магла быць арыштаваная ў межах крымінальнай справы, паведаміў другога чэрвеня тэлеграм-канал «Хрысціянская візія».
Ціна Палынскаяфота: Вясна

Знаёмыя Ціны пакуль не ведаюць падрабязнасцяў. Апошні раз яна з'яўлялася ў сетцы 19 траўня.

Ціна даўно не займалася журналістыкай, выхоўвала дачок, працавала ў архівах, у тым ліку расійскіх, выконваючы прыватныя замовы па стварэнні біяграфічных нарысаў, сямейных кніг, гісторый аб удзельніках Другой сусветнай вайны.

Раней, у 2022 годзе, журналістку судзілі па адміністрацыйным артыкуле і прызначылі буйны штраф за жоўтую і блакітную стужкі на сумцы, а Следчы камітэт праводзіў разбор адносна яе допісe ў Фэйсбуку і ладзіў ператрус у доме журналісткі.

Вясна/ав