Як паведаміла намеснік начальніка ўпраўлення культуры Мінкульта Беларусі Надзея Аўдзей, за 2024 год лідарам па наведвальнасці сярод музеяў краіны стаў комплекс «Брэсцкая крэпасць-герой».
Паводле яе слоў, у топ-3 увайшлі таксама Музей гісторыі Вялікай Айчыннай вайны і дзяржаўны мемарыяльны комплекс «Хатынь».
Сярод аб'ектаў палацава-паркавай спадчыны самымі папулярнымі былі Нацыянальны гісторыка-культурны музей-запаведнік «Нясвіж», замкавы комплекс «Мір» і Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей.
вх