Беларуская Служба

Вынікі ЦТ: выпускнікі сталі ведаць беларускую мову лепш, а рускую – горш

09.06.2025 14:33
Сёлета ў цэнтралізаваным экзамене ўдзельнічаюць больш за 56 тыс. выпускнікоў 11-х класаў.
  -
Літара "ў" - характэрная асаблівасць беларускай мовыкрыніца: wikipedia.org

У Міністэрстве адукацыі Беларусі паведамілі вынікі цэнтралізаванага экзамену (ЦЭ) па беларускай і рускай мовах, які здавалі сёлетнія выпускнікі школ, паведамляе Радыё «Свабода».

Як адзначаецца ў Тэлеграм-канале міністэрства, у іспытах па рускай мове ўзялі ўдзел 46 тыс. выпускнікоў, а па беларускай – 10 тыс. 700 чалавек.

«Максімальна магчымы вынік 100 балаў пашанцавала атрымаць 979 вучням, у тым ліку 715 – па рускай мове, 254 – па беларускай мове. Адзін выпускнік не справіўся з экзаменацыйнай працай, атрымаўшы нуль балаў. Сярэдняя тэставая адзнака па рускай мове склала 62,6 бала, па беларускай мове – 65,6 бала (63,3 і 61,7 адпаведна ў 2024 годзе», – адзначаецца ў афіцыйным паведамленні.
Выпускнікі, якія па важных прычынах не змаглі ўдзельнічаць у цэнтралізаваным экзамене ў асноўныя тэрміны, змогуць здаць яго ў рэзервовыя дні – 21 і 23 чэрвеня.

Сёлета ў цэнтралізаваным экзамене ўдзельнічаюць больш за 56 тыс. выпускнікоў 11-х класаў. ЦЭ складаецца з двух іспытаў у тэставай форме: з прадмету на выбар, а таксама па беларускай або рускай мовах. Апошні ЦЭ па мовах праходзіў 29 мая.

Найбольш запатрабаванымі прадметамі сталі руская мова (яе выбралі больш за 46 тыс. чалавек), матэматыку выбралі амаль 19 тыс. абітурыентаў, на беларускую мову запісаліся больш за 10 тыс. чалавек.

вс