Беларуская Служба

За выходныя мігранты парушылі беларуска-польскую мяжу больш за 680 разоў

09.06.2025 15:36
Колькасць спроб парушэння мяжы расце – у мінулыя выходныя беларуска-польскую мяжу мігранты спрабавалі перакрочыць 410 разоў.
Польскія снайперы на мяжы з БеларуссюФота: Dowództwo Generalne Rodzajów Sił Zbrojnych

З 6 па 8 чэрвеня на беларуска-польскай мяжы было зафіксавана больш за 680 спроб нелегальнага перасячэння, паведамляе Памежная служба Польшчы.

Мігранты кідалі камянямі ў памежныя патрулі. 14 мігрантаў былі затрыманыя. Акрамя таго, былі затрыманы і трое арганізатараў нелегальнай міграцыі.

Як піша Reform.news, колькасць спроб парушэння мяжы расце – у мінулыя выходныя беларуска-польскую мяжу мігранты спрабавалі перакрочыць 410 разоў.

вс