Беларуская Служба

У мінскай кватэры лідара БСДП Ігара Барысава прайшоў вобшук

12.06.2025 11:07
Палітык цяпер не жыве ў Беларусі.
    ()
Старшыня ліквідаванай партыі БСДП (Грамада) Ігар БарысаўBSDP channel/youtube

Як паведамляе Тэлеграм-канал сацыял-дэмакратаў, 11 чэрвеня ў мінскай кватэры старшыні ліквідаванай уладамі Беларускай сацыял-дэмакратычнай партыі (Грамада) Ігара Барысава адбыўся вобшук.

Прычынай візіту стала крымінальная справа, распачатая ў дачыненні да Барысава. Па якім артыкуле абвінавачваюць палітыка, невядома. 7 мая 2025 года БСДП была прызнана ўладамі «экстрэмісцкім фарміраваннем».

У пачатку мая з вобшукам прыходзілі да бацькоў Ігара Барысава.

Ігар Барысаў цяпер у эміграцыі з сям'ёй жыве ў Бельгіі.

вх