Беларуская Служба

Мытнікі папярэджваюць пра большыя, чым звычайна, чэргі на літоўска-беларускай мяжы

12.06.2025 13:01
Рух транспарту праз пункт пропуску «Беняконі» можа быць больш складаным 12 і 13 чэрвеня, папярэджвае Дзяржаўны мытны камітэт.
   .
Мяжа Літвы з Беларуссю.shutterstock/Karolis Kavolelis

«12 і 13 чэрвеня ў пункце пропуску «Беняконі« на беларуска-літоўскай мяжы будзе праводзіцца фрэзэраванне асфальтабэтоннага пакрыцця. Правядзенне рамонтных работ можа адбіцца на цяжкасці руху транспартных сродкаў праз гэты пункт пропуску», – гаворыцца ў паведамленні Дзяржаўнага мытнага камітэта.

Мытнікі просяць улічваць гэтую інфармацыю пры планаванні перасячэння беларуска-літоўскай мяжы.
Цяпер на мяжы Беларусі з Еўрасаюзам сабралася больш за 2,5 тысячы машын, паведамляе «Свабода» са спасылкай на Памежны камітэт Беларусі.

Самы загружаны маршрут для грузавікоў на ўезд у ЕС праходзіць праз літоўскі пункт пропуску Шальчынінкай (Беняконі) – 550 фур.

На латвійскім напрамку перад Патэрніекамі (Грыгараўшчынай) стаіць 255 грузавых аўтамабіляў.

«Па стане на 10:00 уезду ў польскі пункт пропуску Цярэспаль (Брэст) чакаюць 1 310 легкавых аўтамабіляў і 10 аўтобусаў. За мінулыя суткі сумежны бок выканаў норму па пропуску аўто з Беларусі на 30%», – паведамляе беларускі Памежны камітэт.

аз