Падтрымка рэжымам Лукашэнкі расійскай агрэсіі супраць Украіны, унутрыпалітычная сітуацыя ў Беларусі і дзейнасць дэмакратычных сіл сталі асноўнымі тэмамі сустрэчы намесніка кіраўніцы Кабінета, кіраўніка НАУ Паўла Латушкі з кіраўніком аддзела Расіі ў Еўрапейскай службе знешніх дзеянняў, былым кіраўніком Прадстаўніцтва ЕС у Беларусі Дзіркам Шубелем у Бруселі.
Абмяркоўвалася пытанне магчымасці ўвядзення Еўрасаюзам цэнавых абмежаванняў на пастаўкі нафтапрадуктаў з Беларусі.
«Калі такое рашэнне будзе прынята, яно закране магчымасці продажу прадукцыі Мазырскага і Наваполацкага НПЗ. Гэтыя заводы ў тым ліку пастаўляюць нафтапрадукты ў інтарэсах Расіі, якая працягвае агрэсію супраць Украіны. Гэта стане дадатковым ударам па даходах рэжыму Лукашэнкі, які выкарыстоўвае іх для працягу беспрэцэдэнтных рэпрэсій унутры краіны і падтрымкі ваеннай агрэсіі», – адзначыў Павел Латушка.
У межах 18-га санкцыйнага пакета ЕС разглядаецца магчымасць чарговага зніжэння цэнавага паталка на расійскую нафту, што можа паўплываць і на продажы беларускай нафты, якая здабываецца ў краіне.
вх