3 ліпеня 2025 года Суд Еўрасаюза вынес рашэнне па справе «Гродна Азот» (C-610/23) па апеляцыйнай скарзе на пазоў, які тычыўся санкцый ЕС, уведзеных супраць ААТ «Гродна Азот» і яго завода «Хімвалакно».
Савет ЕС увёў абмежавальныя меры ў дачыненні да прадпрыемстваў 2 снежня 2021 года — за рэпрэсіі кіраўніцтва супраць работнікаў, а таксама за фактычнае фінансаванне рэжыму Аляксандра Лукашэнкі.
Беларускія арганізацыі ў апеляцыі сцвярджалі, што выплаты прыбытку дзяржаве — гэта падатак, і што сумы не былі настолькі істотнымі, каб можна было казаць пра «фінансаванне рэжыму».
Суд канстатаваў, што грошы пералічваюцца дзяржаве, якая вядзе рэпрэсіўную палітыку. Пры тым памер адлічэнняў не мае значэння.
Старшыня НАУ Павел Латушка пракаментаваў гэтае рашэнне, што ў ЕС не будзе ніякай падтрымкі для дыктатуры Лукашэнкі.
- «Гродна Азот» – не проста прамысловы гігант, гэта, на жаль, фінансавае падсілкоўванне рэпрэсій супраць беларускага народа. Даходы ад яго дзейнасці ў тым ліку ідуць на ўтрыманне карных структур і новыя камеры для палітвязняў. Лукашэнка любіць шантажаваць Захад так званымі працоўнымі калектывамі - маўляў, санкцыі б'юць па простых працоўных. Але давайце казаць сумленна: хто рэальна забірае прыбытак гэтых прадпрыемстваў? Алігархі і сілавікі рэжыму. Сённяшняе рашэнне Суда ЕЗ паказвае: ніякай падтрымкі і легалізацыі дыктатуры Лукашэнкі не будзе. Эканоміка рэпрэсій павінная заставацца пад санкцыямі, пакуль у Беларусі не будуць вызваленыя ўсе палітвязні, не спыняцца катаванні, а народ не атрымае права выбіраць сваю ўладу».
Пачынаючы з 2020 года і нават раней неаднаразова ўводзіў санкцыі супраць рэжыму Лукашэнкі, у тым ліку праз уціск дэмакратыі і вяршэнства закону, а таксама парушэнні правоў чалавека.
Крыніца: Афіцыйны канал Паўла Латушкі/юл