Пра «з’яўленне і актыўнае распаўсюджванне» ў месенджары «Тэлеграм» фэйкавага канала каманды апазіцыйнага блогера, былога палітвязня Сяргея Ціханоўскага, паведаміла ініцыятыва «Краіна для жыцця». Пра гэта інфармуе «Позірк».
«Звяртаем вашу ўвагу, што Сяргей Ціханоўскі не мае дачынення да гэтага канала і гэтай формы рэгістрацыі. Ні ў якім разе не пераходзьце па спасылках у падобных каналах і нічога не запаўняйце. Адзіная сапраўдная форма рэгістрацыі знаходзіцца ў апісанні пад відэа», – адзначаецца ў публікацыі, да якой прымацаванае згаданае відэа ў верыфікаваным Ютуб-канале Ціханоўскага.
3 ліпеня прэс-служба дэмакратычнага лідара Святланы Ціханоўскай паведаміла пра спробы ўкараніць інфарматараў у каманду, якую збірае яе муж Сяргей Ціханоўскі. Прэс-служба назвала гэтую сітуацыю правакацыяй і не выключыла іншых падобных дзеянняў.
На наступны дзень праект «Краіна для жыцця» папярэдзіў, што «спецслужбы РБ (ці РФ) стварылі фэйкавы сайт Сяргея Ціханоўскага і спрабуюць сабраць анкетныя звесткі кандыдатаў у валанцёры». Выказвалася меркаванне, што такім чынам сілавікі хочуць атрымаць інфармацыю пра актывістаў для далейшага крымінальнага пераследу.
Ціханоўскі, вызвалены 21 чэрвеня пасля больш як пяці гадоў зняволення і фактычна гвалтоўна выштурхнуты з Беларусі, 1 ліпеня абвясціў, што збірае каманду для дасягнення «галоўнай мэты – дэмакратыі ў Беларусі». Ён паабяцаў «нанесці бліжэйшы магутны ўдар па лукашызму і яго прапагандзе прыкладна праз тры тыдні», для «першага ўдару» яму неабходна больш за 200 тыс. еўра.
вс