«Мы працягваем заклікаць рэжым [Аляксандра] Лукашэнкі вызваліць усіх адвольна затрыманых, асабліва тых, хто знаходзіцца ў небяспечных для жыцця ўмовах. Арышты, рэпрэсіі і парушэнні правоў чалавека, якія працягваюцца, павінны быць спыненыя», – напісала яна ўвечары 7 ліпеня на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы Х.
Пра тое, што Аляксандр Лукашэнка памілаваў яшчэ 16 зняволеных, якія нібыта здзейснілі «злачынствы ў тым ліку экстрэмісцкай скіраванасці», стала вядома 2 ліпеня.
8 траўня, на наступны дзень пасля таго, як Лукашэнка абвясціў пра памілаванне 42 чалавек, асуджаных за «злачынствы экстрэмісцкай скіраванасці», прадстаўнік Еўрапейскай камісіі па замежных справах і палітыцы бяспекі Ануар Эль-Ануні таксама заклікаў безумоўна вызваліць усіх палітычных зняволеных у Беларусі. Было заяўлена, што ў ЕС «прынялі да ўвагі абвяшчэнне пра памілаванне 42 палітычных зняволеных, у тым ліку людзей з хранічнымі захворваннямі і тых, што знаходзяцца ва ўразлівым становішчы».
pozirk.online/вх