Праваабаронцы «Вясны» атрымліваюць інфармацыю пра тое, што ў Беларусі апошнім часам масава ідуць затрыманні людзей паводле «народнага» арт. 342 КК (арганізацыя або ўдзел у дзеяннях, што груба парушаюць грамадскі парадак).
Як кажуць самі сілавікі людзям, нагодай для затрыманняў стаў польскім дакументальны фільм пра пратэсты, дзе ёсць незаблюраныя твары ўдзельнікаў акцый.
Таксама «Вясна» паведамляе, што апошнім часам у краіне «сталі больш актыўна судзіць за ўдзел у пратэстах» 2020 года. «Вядома, што судовыя справы паводле арт. 342 КК апошнія тыдні пастаўленыя амаль на канвеер», — падкрэслілі праваабаронцы.
У хуткім часе сыходзіць тэрмін даўнасці (5 гадоў) для прыцягнення да адказнасці паводле арт. 342 КК, пасля чаго ўдзельнікаў пратэсту, паводле юрыдычных нормаў, нельга будзе асудзіць. Але працягнецца пераслед паводле арт. 293 КК (удзел у масавых беспарадках).
вх