Беларуская Служба

Брата Ігара Лосіка асудзілі ў справе «Беларускага Гаюна»

09.07.2025 12:23
Разгляд справы адбыўся ў Віцебскім абласным судзе. Пасля абвяшчэння выраку Мікіту вызвалілі з-пад варты ў судовай залі. Прысуд набудзе моц праз 10 дзён.
Мікіта Лосік Фота з адкрытых крыніц

25-гадовага Мікіту Лосіка, брата палітзняволенага Ігара Лосіка, засудзілі да трох гадоў абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу («хіміі») паводле арт. 361-4 КК РБ («Садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці»), паведамляе Праваабарончы цэнтр «Вясна».

Мікіта Лосік, імаверна, быў затрыманы ў красавіку 2025 года за нібыта перасылку некалькіх фотаздымкаў перамяшчэння расейскай вайсковай тэхнікі праз Воршу ў 2022 годзе маніторынгаваму праекту «Беларускі Гаюн».

Разгляд справы адбыўся ў Віцебскім абласным судзе. Пасля абвяшчэння выраку Мікіту вызвалілі з-пад варты ў судовай залі. Прысуд набудзе моц праз 10 дзён.

Брат Мікіты, палітзняволены журналіст радыё «Свабода» Ігар Лосік, прысуджаны да 15 гадоў пазбаўлення волі паводле ч. 1 арт. 293 КК («Арганізацыя масавых беспарадкаў») і арт. 130 КК («Распальванне варожасці або разладу»). Ён адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі № 1 у Наваполацку. Ігара трымаюць у рэжыме інкамунікада.

эж

Прэзідэнт Радыё Свабода зрабіў заяву ў пятую гадавіну зняволення журналіста Ігара Лосіка

25.06.2025 17:00
Падчас зняволення Лосік двойчы трымаў галадоўку і двойчы наносіў сабе цялесныя пашкоджанні ў знак пратэсту.