Міністэрства прыродных рэсурсаў Беларусі дэ-факта пацвердзіла, што Белгідрамет не мае ўласнага абсталявання для складання доўгатэрміновых прагнозаў надвор’я, піша выданне «Позірк». Як патлумачыла ведамства, такія прагнозы з’яўляюцца складанай задачай, якую выконваюць толькі 13 цэнтраў у свеце, сярод іх — у ЗША, Расіі, Кітаі, Францыі ды іншых краінах.
Падчас прэс-канферэнцыі 7 ліпеня прадстаўніца Белгідрамета Вольга Бакланава адзначыла, што служба не валодае праграмнымі комплексамі для складання прагнозаў на далёкую перспектыву, напрыклад на зіму 2025 года.
У адказ Мінпрыроды патлумачыла, што Беларусь атрымлівае доўгатэрміновыя прагнозы праз Сусветную метэаралагічную арганізацыю і Паўночна-Еўразійскі кліматычны цэнтр (Расія), дзе двойчы на год арганізоўваецца спецыялізаваны форум. Спецыялісты Белгідрамета ўдзельнічаюць у ім пастаянна.
Тым часам прапагандысты з агенцтва «Мінск-Навіны» назвала выказванні Бакланавай «чуткамі» і «фэйкам», магчыма, недакладна зразумеўшы кантэкст яе слоў.
эж