Дэпутаты прарасійскай нямецкай партыі «Альтэрнатыва для Германіі» (AfD) звярнуліся ў Бундэстаг з запытам наконт фінансавання беларускага фонду BYSOL і падтрымкі палітвязняў з Беларусі, якія цяпер у Германіі. Спасылаючыся на сузаснавальніка Фонда BYSOL Андрэя Стрыжака, паведамляе выданне «Наша Ніва».
Дэпутаты цікавяцца, ці атрымлівае BYSOL сродкі з федэральнага бюджэту, і ці маюць дзяржаўную дапамогу былыя беларускія зняволеныя. Таксама яны просяць назваць пазіцыю ўрада ў Берліне наконт заклікаў вызваліць Сяргея Ціханоўскага і яшчэ 13 чалавек на фоне візіту ў Беларусь прадстаўніка ЗША Кіта Келага.
У запыце ад AfD згадваецца і пытанне аб тым, як урад ФРГ адрэагаваў на просьбы Генпракуратуры Беларусі аб «прававой дапамозе» ў справе пра генацыд.
Андрэй Стрыжак назваў гэта «маленькай паслугай беларускім уладам» і нагадаў, што дэпутат AfD Ёрг Дорнау мае гаспадарку ў Беларусі, дзе выкарыстоўваецца праца палітвязняў. Яго бізнэс «Цыбулька-Бел» звязваюць з імпартам беларускай цыбулі ў ЕС.
эж