Беларуская Служба

Стала вядома, супраць якіх прадпрыемстваў уведзены 18-ы пакет санкцый ЕС

19.07.2025 09:39
У пятніцу ЕС увёў 18-ы пакет санкцыі ў дачыненні да Беларусі і ЕС. У афіцыйным журнале ЕС пералічаныя восем юрыдычных асоб, супраць якіх уведзеныя санкцыі.
   ,      .
«Белаграпрамбанк» у ліку банкаў, чые транзакцыі забаранілі ў межах санкцый.facebook.com/belagroprombank/

Гэта — УП «Белзнешпрамсэрвіс», НП ТАА «АКБ ТСП», ТАА «КБ Беспілотныя верталёты», ААТ «Завод «Легмаш», УП «Навукова-тэхнічны цэнтр ЛЕМТ «БелОМА», ТАА «Лазерныя прыборы і тэхналогіі», ААТ «Вістан», ААІ «Рухсерваматор».

Як і прагназавалася ўчора, забарона на ўсе транзакцыі датычыцца чатырох беларускіх банкаў, якія раней былі адключаныя ад SWIFT — «Белаграпрамбанк», «Банк «Дабрабыт», «Банк развіцця Рэспублікі Беларусь» і «Белінвестбанк».

nashaniva.com/вх