Беларуская Служба

Легендарнаму віцебскаму часопісу «Мішпаха» – 30 гадоў

21.07.2025 19:41
«Мішпаха»- міжнародны яўрэйскі гісторыка-публіцыстычны і літаратурна-мастацкі часопіс на рускай мове, які выдаецца ў Віцебску.
Яўрэйскія дзеці ля менорыFamVeld/Shutterstock

У ліпені 2025 года споўнілася 30 гадоў з выхаду першага нумара часопіса «Мішпаха» (націск на апошні склад – рэд.), які выдаецца ў Віцебску. Назва часопіса перакладаецца на беларускую мову, як «Сям'я», «Род».

Гэтае ўнікальнае рускамоўнае яўрэйскае выданне стала не толькі культурным феноменам, але і месцам сустрэчы, памяці і самаідэнтыфікацыі для сотняў аўтараў і тысяч чытачоў па ўсім свеце – ад Бабруйска да Тэль-Авіва.

Часопіс «Мішпаха». Крыніца: mishpoha.org Часопіс «Мішпаха». Крыніца: mishpoha.org


Часопіс публікуе прозу, вершы, публіцыстыку, расказвае пра гісторыю яўрэяў Беларусі, традыцыі, дзеячаў яўрэйскай культуры і асветы.

Часопіс «Мішпаха» зʼяўляецца лаўрэатам прэміі ім. Чарльза Хофмана «За лепшае асвятленне яўрэйскай культурнай спадчыны».

Для Беларускай службы Польскага радыё Святаслаў Бруйко, Віцебск