Беларуская Служба

На ўездзе ў Польшчу затрыманы беларус, які незаконна перавозіў лекі

05.08.2025 09:25
У дачыненні да грамадзяніна Беларусі ў Польшчы распачатая крымінальная справа за кантрабанду лекавых прэпаратаў, паведаміла прэс-служба падатковай адміністрацыі Польшчы.
Памежны прапускны пункт «Брэст»gpk.gov.by

Больш за 270 блістараў і туб антыбіётыкаў выяўлена ў аўтамабілі мужчыны, які перасякаў мяжу ў Цярэспалі.

Лекі былі схаваныя ў багажніку, а таксама ў спінцы і падгалоўніках аўтамабіля. Беларус патлумачыў, што перавозіў лекі для сябра ў Польшчы, гаворыцца ў рэлізе.

Лекі былі забраныя.

У Польшчу для асабістага карыстання можна ўвозіць не больш за пяць упаковак лекавых сродкаў без спецыяльнай дакументацыі, гаворыцца ў рэлізе. Гэта не тычыцца наркатычных і псіхатропных рэчываў, для ўвозу якіх патрабуецца спецыяльны дазвол.

pozirk.online/вх