Беларуская Служба

«Прававая ініцыятыва» звярнулася ў CEDAW з патрабаваннем пачаць расследаванне па справе катавання і дыскрымінацыі жанчын у Беларусі

19.08.2025 12:30
Раней Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын ужо двойчы прызнаваў Беларусь вінаватай у парушэннях правоў жанчын у зняволенні.
CEDAW
CEDAWsvaboda.org

Беларуская праваабарончая арганізацыя «Прававая ініцыятыва» пры падтрымцы Праваабарончага цэнтра «Вясна», Беларускага Хельсінкскага Камітэта, Respect-Protect-Fulfill, Human Constanta, Беларускаг ПЭНа накіравала ў Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын (CEDAW) афіцыйны зварот з патрабаваннем пачаць расследаванне ў адпаведнасці з артыкулам 8 Факультатыўнага пратаколу да Канвенцыі, паведамляе «Вясна».

Праваабаронцы сабралі і прадставілі шырокія доказы таго, што ў беларускіх турмах, калоніях і ізалятарах на працягу многіх гадоў адбываюцца сур’ёзныя і сістэматычныя парушэнні правоў жанчын, уключаючы пыткі, прыніжэнні і дыскрымінацыю па прыкмеце гендэра. Ідзе гаворка не пра асобныя інцыдэнты, а пра цэлую сістэму, у якой гендэрна абумоўлены гвалт і жорсткае абыходжанне сталі нормай, асабліва ў дачыненні да жанчын-палітвязняў.

Гэтыя парушэнні падпадаюць пад вызначэнне дыскрымінацыі ў сэнсе артыкулаў 1, 2, 3, 5(а), 7 і 12 Канвенцыі ААН аб ліквідацыі ўсіх формаў дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын, у тым ліку ў інтэрпрэтацыі Камітэта ў Агульных рэкамендацыях № 19, № 24, № 28 і № 35. Іх працяг, у спалучэнні з нежаданнем дзяржавы выконваць папярэднія рэкамендацыі CEDAW, патрабуе неадкладнай рэакцыі ў межах працэдуры расследавання.

Праваабароонцы заклікаюць міжнародныя і нацыянальныя недзяржаўныя арганізацыі, экспертаў у галіне правоў чалавека, а таксама палітыкаў публічна падтрымаць гэты зварот, распаўсюдзіць інфармацыю пра задaкументаваныя парушэнні і аказаць ціск на ўлады Беларусі дзеля спынення катаванняў, жорсткага абыходжання і дыскрымінацыі жанчын у месцах пазбаўлення волі.

Падпісаць гэты зварот можна па спасылцы:

https://forms.gle/NTgrwj4KeVWTQ2mQ6 (па-руску)
https://forms.gle/ACmPQ8Rsoun3msSbA (па-англійску)

Камітэт ААН па ліквідацыі дыскрымінацыі ў адносінах да жанчын (CEDAW) ужо двойчы – у 2009 і 2020 гадах – прызнаваў Беларусь вінаватай у парушэннях правоў жанчын у зняволенні.

аз

«У фондзе цяпер € 1,2 млн». У АПК адказалі на крытыку наконт браку грошай для палітвязняў

19.08.2025 08:07
Цяпер у Міжнародным гуманітарным фондзе крыху больш за € 1,2 млн. Яго напаўненне лабіюе Офіс Святланы Ціханоўскай і Пераходны кабінет, і дзяржавы-партнёры самыя вызначаюць, колькі грошай ахвяраваць.