Аб узаемнай падтрымцы і супрацоўніцтве ў пытаннях прыцягнення да адказнасці прадстаўнікоў рэжыму Аляксандра Лукашэнкі дамовіліся на сустрэчы ў Варшаве 20 жніўня намеснік кіраўніка Аб’яднанага пераходнага кабінета (АПК), кіраўнік Народнага антыкрызіснага ўпраўлення (НАУ) Павел Латушка і былы палітвязень, беларуска-амерыканскі адвакат Юрый Зянковіч. Пра гэта паведамляе «Позірк».
Латушка прадставіў на сустрэчы стратэгію па «прыцягненні да міжнароднай крымінальнай адказнасці Лукашэнкі і яго памагатых за злачынствы супраць беларускага народа (злачынствы супраць чалавечнасці), за ўчыненне акту агрэсіі супраць Украіны, за ваеннае злачынства – незаконны вываз украінскіх дзяцей з акупаваных Расіяй тэрыторый Украіны ў/праз Беларусь», а таксама «працу па выкарыстанні інструментаў універсальнай юрысдыкцыі ў краінах, дзе цяпер пражываюць беларусы – ахвяры рэжыму».
Зянковіч праінфармаваў пра «магчымасць выкарыстання прававой сістэмы Злучаных Штатаў Амерыкі для прыцягнення да адказнасці Лукашэнкі, яго памагатых, сілавікоў, суддзяў і ўсіх, хто мае дачыненне да рэпрэсій у Беларусі». Адзначаецца, што ён таксама «прадставіў падыходы да ініцыявання грамадзянскага працэсу ў амерыканскіх судах з патрабаваннем выплаты грашовай кампенсацыі ахвярам».
18 жніўня Зянковіч абвясціў на прэс-канферэнцыі ў Варшаве аб пачатку інфармацыйнай, палітычнай і «ў першую чаргу юрыдычнай» кампаніі па прыцягненні Беларусі да адказнасці ў рамках грамадзянска-прававых адносін.
вс