Карыстальнікі ва ўзросце 14–24 гадоў у сярэднім спажываюць 32,2 Гб мабільнага інтэрнэту штомесяц – гэта ў паўтара раза больш за сярэдні ўзровень. Больш за чвэрць гэтага трафіку прыпадае на TikTok, піша nashaniva.com.
TikTok стаў лідарам па колькасці карыстальнікаў і аб’ёме трафіку ў сетцы МТС: 17,2 тысяч Тб штомесяц. Моладзь глядзіць яго яшчэ больш інтэнсіўна – звыш 8 Гб на чалавека ў месяц супраць сярэдніх 6,3 Гб.
Павышаныя паказчыкі назіраюцца і ў іншых сетках: «ВКонтакте» – амаль удвая, YouTube і Instagram – у паўтара раза больш.
У месенджарах таксама відаць розніца пакаленняў: калі старэйшыя найчасцей карыстаюцца Viber, то ў зумераў першае месца займае Telegram. Маладыя карыстальнікі трацяць у ім каля 2,4 Гб у месяц, у той час як сярэдні паказчык па сетцы складае 1,7 Гб.
У МТС адзначаюць, што паводзіны моладзі ў лічбавым асяроддзі адлюстроўваюць будучыню: калі ўжо цяпер яны выкарыстоўваюць больш за 30 Гб трафіку штомесяц, у будучыні спажыванне будзе расці яшчэ хутчэй.
Найбольш актыўныя дні – чацвер і пятніца, а пік спажывання інтэрнэту прыпадае на вечар з 20:00 да 22:00. Удзень моладзь часцей карыстаецца месенджарамі, а ўвечары пераключаецца на YouTube і іншыя сацсеткі.
вх