Беларуская Служба

Радаслаў Сікорскі: Слава Украіне! 

24.08.2025 12:13
«Заставайцеся моцнымі! Больш ніколі ГУЛАГу, больш ніколі Вялікага Голада, больш ніколі русіфікацыі. Слава Украіне».
Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў СікорскіКрыніца: x.com/MSZ

Міністр замежных спраў Польшчы Радаслаў Сікорскі павіншаваў украінцаў з Днём Незалежнасці іх дзяржавы. «Заставайцеся моцнымі! Больш ніколі ГУЛАГу, больш ніколі Вялікага Голада, больш ніколі русіфікацыі. Слава Украіне», — напісаў віцэ-прэм'ер, міністр замежных спраў Польшчы на сваёй старонцы ў X.

24 жніўня ўкраінцы адзначаюць Дзень Незалежнасці ўжо чацвёрты год падчас поўнамаштабнай расійскай агрэсіі. Многія ўкраінскія сем’і страцілі блізкіх у выніку абстрэлаў і баёў на фронце. Сотні тысяч украінцаў са зброяй у руках абараняюць незалежнасць сваёй радзімы.

Нягледзячы на цяжкасці, надзея ўкраінцаў на лепшую будучыню сваёй краіны не знікае. Паводле апошніх сацыялагічных даследаванняў, 73% жыхароў краіны ўпэўнены ў перамозе Украіны ў вайне з Расіяй.

IAR/эж

Кіт Келаг наведае Украіну з нагоды Дня незалежнасці і правядзе дыпламатычныя размовы

23.08.2025 13:18
Па просьбе расійскага боку, спецпасланнік прэзідэнта ЗША быў выключаны са складу дэлегацыі, якая прымала ўдзел у перамовах на Алясцы.

Зяленскі ў Дзень незалежнасці: Украіна не ахвяра, яна — змагар

24.08.2025 10:12
Палітык адзначыў, што вайна з Расіяй, якая цягнецца ўжо больш за 1200 дзён, паказвае: «Украіна выбрала незалежнасць».