Беларуская Служба

«Без незалежнасці няма свабоды і няма будучыні». Ціханоўская павіншавала беларусаў з Днём абвяшчэння незалежнасці

25.08.2025 08:55
«Беларусь будзе жыць, пакуль жыве воля ў сэрцах беларусаў. Жыве Беларусь!» — лічыць Ціханоўская.
     .
Зянон Пазняк выступае ў Вярхоўным савеце.Фота з адкрытых крыніц

25 жніўня 1991 года Дэкларацыя аб дзяржаўным суверэнітэце атрымала сілу канстытуцыйнага закона, і ўпершыню з часоў БНР Беларусь стала незалежнай. Лідарка дэмакратычных сіл Святлана Ціханоўская павіншавала беларусаў са святам.

Яна адзначыла, што стагоддзямі беларусы марылі пра сваю дзяржаву: продкі паўставалі супраць прыгнёту, баранілі зямлю, захоўвалі мову і культуру. «Незалежнасць — гэта не толькі пра межы і суверэнітэт. Гэта пра мір і бяспеку, пра права самім выбіраць будучыню. Гэта наш сцяг, наш герб, наша мова. Незалежнасць — гэта быць часткай свабоднай Еўропы, а не правінцыяй чужой імперыі», — падкрэсліла яна.

Паводле Ціханоўскай, сёння незалежнасць зноў пад пагрозай: рэжым уцягнуў краіну ў вайну і здае суверэнітэт Расіі. Яна заклікала беларусаў, у тым ліку тых, хто застаецца ў сістэме, не дапусціць знішчэння галоўнай каштоўнасці.

«Беларусь будзе жыць, пакуль жыве воля ў сэрцах беларусаў. Жыве Беларусь!» — перакананая Ціханоўская.

эж

Станіслаў Шушкевіч: У 1991-ым мы працавалі галавой, а зараз улада працуе псіхікай

25.08.2020 16:06
У 29 гадавіну здабыцця незалежнасці першы кіраўнік незалежнай Беларусі, старшыня прэзідыума Вярхоўнага Савета Беларусі Станіслаў Шушкевіч разважае ўжо пра падзеі «беларускага жніўня» 2020 года.

Памяці Станіслава Шушкевіча

04.05.2022 15:01
Цягам сваёй навуковай, а потым палітычнай кар’еры Станіслаў Шушкевіч здабыў сабе рэпутацыю чалавека беззаганных маральных якасцяў, фенаменальнай сціпласці і поўнай адсутнасці пыхы, так уласцівай уплывовым і вядомым асобам.

Лявон Баршчэўскі: Турцыя першай прызнала незалежнасць Беларусі

27.07.2022 15:37