Беларуская Служба

Вучэнні АДКБ распачаліся ў Беларусі 

01.09.2025 08:11
Пляцоўкамі для іх правядзення сталі палігоны «Лепельскі» і «Лосвіда» ў Віцебскай вобласці.
Пачатак вучэнняў АДКБ у Беларусі Агенцтва «Ваяр»

У Беларусі распачаліся маштабныя вучэнні АДКБ з удзелам Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання. Як паведамілі ў Міністэрстве абароны краіны, стартавала адразу некалькі манеўраў — «Узаемадзеянне-2025», «Пошук-2025» і «Эшалон-2025». Пляцоўкамі для іх правядзення сталі палігоны «Лепельскі» і «Лосвіда» ў Віцебскай вобласці.

На ўрачыстым адкрыцці ў Віцебску начальнік Генштаба Узброеных сіл — першы намеснік міністра абароны Беларусі Павел Муравейка падкрэсліў значэнне АДКБ для рэгіянальнай бяспекі. Паводле яго слоў, сучасная ваенна-палітычная сітуацыя ў свеце далёкая ад стабільнасці, таму неабходна падтрымліваць баяздольнасць і рыхтаваць штабы, войскі і органы кіравання.

«У гэтых умовах мы павінны трымаць порах сухім. Менавіта таму вялікая ўвага надаецца адпрацоўцы дзеянняў сістэмы калектыўнай бяспекі», — адзначыў Муравейка.

Вучэнні працягнуцца з 31 жніўня да 6 верасня і, паводле афіцыйнага Мінска, павінны прадэманстраваць гатоўнасць войскаў да сумеснага рэагавання на пагрозы.

эж