Беларуская Служба

Рада БНР узнагародзіла медалямі некалькі дзясяткаў беларускіх добраахвотнікаў ва Украіне

08.09.2025 12:57
У дзень Беларускай вайсковай славы Рада Беларускай Народнай Рэспублікі ўзнагародзіла медалямі «За баявыя заслугі» некалькі дзясяткаў добраахвотнікаў у складзе Ўзброеных сілаў Украіны.
         .
Мэдаль за баявыя заслугі – баявая ўзнагарода Беларускай Народнай Рэспублікі.radabnr.org

«У 1514 годзе нашыя продкі перамаглі нашмат большае маскоўскае войска, – гаворыцца ў звароце старшыні Рады БНР Івонкі Сурвілы. – Сёння мужнасць выяўляеце вы, змагаючыся супраць расейскіх агрэсараў ва Украіне. Менавіта ў гэтай бітве вырашаецца і лёс Беларусі, і будучыня ўсяго еўрапейскага кантыненту».

За асабістую адвагу ўзнагароджаныя байцы Палку Каліноўскага і падраздзелу «1514», усяго 75 чалавек, з іх 12 афіцэраў адзначаныя афіцэрскімі (залатымі) медалямі. Дзевяць байцоў узнагароджаныя пасмяротна.

У мінулыя гады Рада БНР узнагароджвала беларускіх добраахвотнікаў, якія змагаюцца з расейскімі агрэсарамі ва Украіне, медалямі Ордэну Пагоні і медалём «За баявыя заслугі».

Баец Палку Каліноўскага, адзін з заснавальнікаў «Белага легіёну» Міраслаў Лазоўскі і баец Другога інтэрнацыянальнага легіёну Збройных сілаў Украіны Марыя Зайцава былі пасмяротна ўганараваныя Ордэнам Жалезнага Рыцара.

svaboda.org/вх