Беларускі рэжым вызваліў 52 палітычных вязняў. Гэта, між іншым, шэсць грамадзян Літвы, па двое грамадзян Польшчы, Латвіі і Германіі, а таксама па аднаму грамадзяніну Францыі і Вялікабрытаніі. Грамадзяне Польшчы — журналісты і актывісты апазіцыі.
Сярод вызваленых - «члены апазіцыі, журналісты, пратэстоўцы і замежныя грамадзяне». Вызваленне адбылося пасля сустрэчы ў Мінску паміж Аляксандрам Лукашэнкам і Джонам Коулам, дарадцам прэзідэнта ЗША.
Амбасада ЗША ў Вільнюсе абвясціла, што санкцыі супраць беларускага авіяперавозчыка «Белавія» знятыя ў сувязі з тым, як Мінск вызваліў палітычных зняволеных.
Вызвалілі палітзняволенага філосафа Уладзіміра Мацкевіча. Пра гэта паведамляе @nashaniva.
У чэрвені 2022 года Мінскі абласны суд асудзіў Мацкевіча на 5 гадоў пазбаўлення волі за ўдзел у пратэстах, стварэнне «экстрэмісцкага фармавання» і «абразу Лукашэнкі».
Вызвалены Ігар Лосік. Заснавальнік канала «Беларусь галаўнога мозгу», адзін з самых таленавітых блогераў краіны, правёў за кратамі больш за 5 гадоў. А прысудзілі яму ўвогуле 15 гадоў. Лосік перажыў сямейную драму — у 2022-м арыштавалі яго жонку Дар’ю. Падчас зняволення яна вырашыла развесціся з Ігарам.
На волю выйшаў таксама анархіст Мікола Дзядок.
«Вясна» / «Наша Ніва»
нг