Беларуская Служба

Іміграцыйная і мытная служба ЗША затрымала не менш за дзевяць беларусаў пасля выкліку на праверку

18.09.2025 17:15
Асацыяцыя беларусаў у Амерыцы папярэджвае з чым звязанае змяшчэнне ў дэтэншн, і як да гэтага падрыхтавацца.
Амерыканскі сцягoohhsnapp/pixabay.com/CC0 Public Domain

Іміграцыйная і мытная служба ЗША (ІЦЭ) затрымала ў дэтэншн (міграцыйных цэнтрах) не менш за дзевяць беларусаў пасля выкліку на праверку, паведамляе «Наша Ніва» са спасылкай на Асацыяцыю беларусаў у Амерыцы (Association of Belarusians in America, ABA).

У aсацыяцыі раяць, калі вы падаліся на палітычны прытулак у ЗША і чакаеце суда, і вас выклікаюць па любой прычыне ў Іміграцыйную і мытную службу (ICE) або Службу грамадзянства і іміграцыі ЗША (USCIS), варта мець на ўвазе, што існуе рызыка, што вас могуць змясціць у міграцыйны цэнтр.

Там не будзе доступу да інтэрнэту для падрыхтоўкі кейсу; цяжка будзе паведаміць родным і сябрам пра сітуацыю; можа быць страчаны час для працы з адвакатам; не будзе доступу да лекаў.

Загадзя трэба праверыць усе папярэднія выклікі (notices) і ці не прапускалі вы выклікаў. Трэба рэгулярна адсочваць свой статус у судовай сістэме па А-нумару праз acis.eoir.justice.gov.

Варта своечасова паведамляць пра змену адрасу ў адпаведныя органы праз іх вэб-старонкі, а таксама абмеркаваць са сваім адвакатам план дзеянняў пры затрыманні.

аз

Колькасць беларусаў з дазволам на пражыванне ў Літве з пачатку года скарацілася больш як на 10 працэнтаў

18.09.2025 09:59
Дзеючы дазвол на пражыванне ў Літве на 1 верасня мелі 51520 грамадзян Беларусі, сведчаць статыстычныя даныя Дэпартамента міграцыі пры Міністэрстве ўнутраных спраў Літвы.