У мэтах абмежавання іміграцыі і ўмацавання дзяржаўнай бяспекі намеснік старшыні Камітэта па нацыянальнай бяспецы і абароне літоўскага Сейма Лаўрынас Кашчунас прапануе ўзмацніць жорсткасць патрабавання да ведаў літоўскай мовы для імігрантаў з трэціх краін, паведамляе Delfi.lt.
У аўторак літоўскі Сейм ухваліў папраўкі ў Закона аб прававым статусе замежнікаў, якія гэта прадугледжваюць. Змены падтрымалі 85 дэпутатаў, 3 – устрымаліся. Праект будзе разгледжаны Камітэтамі па замежных справах і па правах чалавека, а таксама ацэнены ўрадам. 21 кастрычніка законапраект будзе вернуты ў Сейм пад галасаванне.
Згодна і ім, прапануецца ўстанавіць патрабаванне па вывучэнні літоўскай мовы для іншаземцаў, якія пражылі ў Літве 5 гадоў і жадаюць прадоўжыць часовы від на жыхарства.
Узровень валодання мовай будзе вызначацца ўрадам, а Дэпартаменту міграцыі будзе дадзена права правяраць веданне іншаземцам дзяржаўнай мовы і асноў Канстытуцыі (у выпадку выдачы або замены часовага віду на жыхарства).
Калі Сейм ухваліць ініцыятыву Кашчунаса, замежнікі, якія пражылі ў Літве апошнія два гады, якія маюць дазвол на часовае пражыванне тэрмінам не менш за адзін год і жадаюць прывезці з сабой членаў сям'і, павінны будуць прадставіць доказ валодання літоўскай мовай, за выключэннем выпадкаў, калі асоба не можа вывучыць мову па абʼектыўных прычынах.
Згодна з праектам, іншаземцам, якія пражываюць у краіне па пастаяннаму віду на жыхарства, але страцілі грамадзянства Літвы, а таксама пражываюць у Літве з 1 ліпеня 1993 года, пры атрыманні або прадаўжэнні пастаяннага віду на жыхарства неабходна будзе валодаць літоўскай мовай і здаць экзамен па асновах Канстытуцыі.
На думку міністра, прапанаваныя папраўкі да закона дапамогуць абмежаваць іміграцыю таннай працоўнай сілы, забяспечыць больш паспяховую інтэграцыю замежнікаў і ўмацаваць бяспеку краіны.
Дзеючы закон не патрабуе ведання дзяржаўнай мовы ад іншаземцаў, якія легальна пражылі ў Літве 5 гадоў і чый часовы від на жыхарства працягваецца.
аз