Беларуская Служба

Еўрасаюз запусціў праграму фінансавай падтрымкі беларусаў, якія пацярпелі ад рэпрэсій

14.10.2025 11:44
Падаваць заяўкі могуць грамадзяне Беларусі ва ўзросце ад 18 гадоў, якія перажылі зняволенне, пагрозы або пераслед за грамадзянскую пазіцыю.
Сцяг ЕўрасаюзаCapri23auto/pixabay.com/CC0 Public Domain

Еўрапейскі Саюз у межах другога раўнда праграмы EU4Belarus — SALT (Support for Advanced Learning and Training) абвясціў пра старт фінансавай дапамогі для грамадзян Беларусі, якія пацярпелі ад палітычнага пераследу пасля жніўня 2020 года і страцілі працу або доступ да адукацыі.

Сума падтрымкі — да 10 тыс. еўра на чалавека. Грошы можна выкарыстаць на навучанне (прафесійная адукацыя, курсы павышэння кваліфікацыі, моўныя курсы, экзамены, настрыфікацыя), аплату пражывання ў інтэрнаце да 12 месяцаў, пераклад дакументаў, грамадскі транспарт для вочнага навучання, а таксама падпіскі на праграмнае забеспячэнне і лічбавыя платформы.

Падаваць заяўкі могуць грамадзяне Беларусі ва ўзросце ад 18 гадоў, якія перажылі зняволенне, пагрозы або пераслед за грамадзянскую пазіцыю.

Заяву можна падаць з любой краіны свету да сакавіка 2027 года, але пасля атрымання фінансавання заяўнік павінен знаходзіцца ў адной з краін ЕС.

эж