Кіраўнік мінабароны Літвы Давіле Шакалене падчас сустрэчы міністраў абароны краін НАТА скептычна выказалася аб магчымасці ўдзелу афіцыйнага Мінска ў мірных перамовах па расійска-ўкраінскай вайне.
«Беларусь вельмі актыўна супрацоўнічае з Расіяй у агрэсіі супраць Украіны… Давайце ўспомнім пра ўкраінскіх дзяцей, якія былі выкрадзеныя з Украіны. Беларусь вяртала іх Украіне? Не! Іх перадавалі Расіі. Беларусь – свядомы і актыўны ўдзельнік банды», – сказала яна ў адказ на пытанне журналіста Reform.news аб жаданні беларускіх уладаў прыняць удзел у магчымых мірных перамовах.
Сустрэча міністраў абароны 32 краін – членаў НАТА праходзіць у Бруселі 14-15 кастрычніка.
Reform/ав