Беларуская Служба

Літва спыніла расследаванне прымусовай пасадкі самалёта Ryanair, у якім ляцеў Пратасевіч

16.10.2025 12:00
Пра спыненне ўласнага расследавання заявіла Генеральная пракуратура Літвы. Польскае расследаванне працягваецца.
Ryanair
RyanairAutorstwa Michael Oldfield - Praca własna, CC BY-SA 4.0, https://commons.wikimedia.org/w/index.php?curid=87216124

Генеральная пракуратура Літвы спыніла расследаванне прымусовай пасадкі самалёта Ryanair, у якім ляцеў Раман Пратасевіч, паведаміла «Свабода».

Справу завялі на падставе факту прымусовай пасадкі самалёта авіякампаніі Ryanair Атэны – Вільня, які прымусова пасадзілі ў Мінску ў траўні 2021 году, каб затрымаць апазіцыйнага журналіста Рамана Пратасевіча і ягоную дзяўчыну Соф’ю Сапегу.

Супольная літоўска-польская следчая група прыняла рашэнне аб працягу дасудовага расследавання і прыцягнення вінаватых да крымінальнай адказнасці ў Польшчы, дзе вядзецца аналагічная працэдура. На гэта ў Літве пайшлі, каб пазбегнуць двайнога пакарання, таму крымінальнае вядзенне будзе ісці толькі на тэрыторыі Польшчы.

Соф’ю Сапегу ў траўні 2022 года асудзілі на 6 гадоў калоніі ў справе «Чорнай кнігі Беларусі». Пасля 13 месяцаў зняволення яе памілавалі.

3-га траўня 2023 году Пратасевіча прыгаварылі да 8 гадоў пазбаўлення волі з адбываннем пакарання ў калоніі. 22 траўня таго ж года яго памілавалі.

аз