Сума грашовых пераводаў у Беларусь перавысіла суму адпраўленых за мяжу ў 1,5 раза, паведамляе БелТА са спасылкай на прэс-службу Нацыянальнага банка.
Паводле дадзеных Нацбанка, за дзевяць месяцаў гэтага года праз міжнародныя сістэмы грашовых пераводаў з Беларусі адпраўлена амаль 77 млн долараў у эквіваленце. У той жа час з-за мяжы паступіла больш за 117 млн долараў.
Сярэдняя сума адпраўленага грашовага пераводу склала каля 660 долараў у эквіваленце, атрыманага – амаль 540.
вс