Полацкія памежнікі 21 кастрычніка на беларуска-латвійскай мяжы знайшлі трох грамадзян Эрытрэі, адзін з якіх быў мёртвы, паведаміў Памежны камітэт Беларусі.
Паводле беларускага боку, іншаземец расказаў, што на латвійскім баку іх групу затрымалі і жорстка збівалі з прымяненнем электрашокера. Быццам бы, ад атрыманых траўм адзін з бежанцаў памёр.
Акрамя таго, пад пагрозай ужывання зброі латвійскія сілавікі прымусілі мужчын перанесці цела на беларускую тэрыторыю праз брамку для жывёл.
Як паведаміў Памежны камітэт Беларусі, уцекачы знаходзіліся ў змардаваным стане з прыкметамі пераахаладжэння. Iм аказалі першую дапамогу, выклікалі медыцынскую брыгаду і следча-аператыўную групу.
Памежны камітэт Беларусі таксама паведаміў, што ўсяго з пачатку міграцыйнага крызісу на беларуска-латвійскай мяжы знойдзена ўжо 35 трупаў бежанцаў.
Нагадваем, з 2021 года на межах Беларусі і краін Еўрасаюза працягваецца Міграцыйны крызіс. Краіны ЕС лічаць яго гібрыднай атакай, арганізаванай уладамі ў Мінску і ў Маскве.
аз