Урад Беларусі ўнёс у Палату прадстаўнікоў законапраект, які ўдакладняе парадак звароту ў даход дзяржавы маёмасці ліквідаваных палітычных партыяў і грамадскіх арганізацыяў. Пра гэта паведамілі ў прэс-службе ніжняй палаты Нацыянальнага сходу, інфармуе «Белсат».
Як паведамляецца, законапраект прыводзіць 53 законы ў адпаведнасць з Кодэксам грамадзянскага судаводства, а таксама Грамадзянскім кодэксам.
Сярод іншага дакумент удасканальвае парадак рэарганізацыі і ліквідацыі гаспадарчых таварыстваў, замацоўвае магчымасць для таварыстваў з абмежаванай адказнасцю дзейнічаць на падставе тыпавога статуту і ўдакладняе «парадак стварэння палітычных партыяў, ліквідацыі грамадскіх аб'яднанняў і палітычных партыяў, а таксама звароту ў даход дзяржавы маёмасці, што засталася пасля іх ліквідацыі».
На 31 кастрычніка 2025 года, паводле маніторынгу, які вядзе Lawtrend, у Беларусі, пачынаючы з поствыбарнага перыяду 2020 года, у выніку рэпрэсіяў былі зліквідаваныя не менш як 1 тыс. 977 інстытуцыяналізаваных некамерцыйных арганізацыяў (грамадскіх абʼяднанняў, прафесійных саюзаў, палітычных партыяў, фондаў, недзяржаўных установаў, асацыяцыяў).
вс