Беларуская Служба

У Брэсце асудзілі былых журналістаў баранавіцкага выдання «Інтэкс-Прэс»

14.11.2025 12:01
Баранавіцкі абласны суд у жніўні прызначыў ім, верагодна, «хатнюю хімію».
.
.Фота з адкрытых крыніц

Былых журналістаў баранавіцкай незалежнай газеты «Інтэкс-Прэс» Наталлю Семяновіч, Мікіту Пятроўскага, Руслана Равяку і Людмілу Зелянькову асудзілі паводле ч. 2 арт. 361-4 КК (садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці). Іх ўнеслі ў «спіс экстрэмістаў».

Баранавіцкі абласны суд у жніўні прызначыў ім, верагодна, «хатнюю хімію».

Вядома, што яшчэ некалькі экс-супрацоўнікаў «Інтэкс-Прэса» застаецца ў зняволенні, у тым ліку былы дырэктар Уладзімір Янукевіч.
«Інтэкс-Прэс» быў найбуйнейшым і самым паспяховым незалежным рэгіянальным медыя ў Беларусі, але ўлады разграмілі яго ў 2021 годзе.

БАЖ/яс