Беларуская Служба

Мінск прапанаваў адкласці перамовы з Літвой

14.11.2025 14:01
Гэта звязана з заяўленым адкрыццём Польшчай двух КПП на мяжы з Беларуссю. 
   .
Мяжа Літвы і Беларусі.Фота: shutterstock/Karolis Kavolelis

На фоне сённяшняга рашэння Польшчы аб планах адкрыць два памежныя пункты з Беларуссю 17 лістапада, дарадца прэм’ер-міністра Літвы Інгі Ругінене заявіў, што Мінск прапанаваў адкласці да наступнага аўторка тэхнічныя перамовы з Вільняй аб вяртанні ў Літву грузавікоў, якія засталіся ў Беларусі, паведаміла Наша Ніва.

«Гэта яшчэ раз пацвярджае, што беларускі рэжым толькі імітуе жаданне вырашыць праблемы нашых і еўрапейскіх перавозчыкаў, утрыманых у якасці закладнікаў», — гаворыцца ў каментары Ігнаса Альгірдаса Дабравольскаса.

Пазней ён удакладніў, што«замест перамоў, якія маглі б адбыцца, скажам, заўтра, яны прапануюць аўторак».

яс