Аб такім рашэнні паведаміў журналістам намеснік прэм'ер-міністра, былы міністр энергетыкі Віктар Каранкевіч 14 лістапада пасля профільнай нарады ў Аляксандра Лукашэнкі.
Па словах Каранкевіча, будаўніцтва трэцяга блока на БелАЭС і даследаванне пляцоўкі для новай станцыі ў Магілёўскай вобласці будуць паралельнымі працэсамі.
Будаўніцтва Беларускай АЭС паблізу Астраўца завяршылася восенню 2023 года. Станцыя пабудавана па расійскім праекце, пераважна за кошт крэдыту РФ, генеральным падрадчыкам выступіў «Расатам». Першы блок сілкуе энергасістэму з 3 лістапада 2020 года, другі – з 13 мая 2023-га, у прамысловую эксплуатацыю яны ўведзены ў чэрвені 2021-га і лістападзе 2023-га адпаведна.
У апошнія гады Лукашэнка неаднаразова заяўляў аб магчымасці будаўніцтва другой атамнай станцыі.
Паводле pozirk.online/вх