З улікам функцыянавання сістэмы электроннай чаргі перад пунктамі пропуску Бераставіца (з польскага боку - Баброўнікі) і Брузгі (Кузніца Беластоцкая) Дзяржаўны пагранічны камітэт інфармуе, што рэгістрацыя ў зонах чакання перад названымі пунктамі пропуску пачнецца з 20.00 16 лістапада, гаворыцца ў паведамленні Памежнага камітэта Беларусі.
З 2.00 17 лістапада ў міжнародным аўтадарожным пункце пропуску Бераставіца - Баброўнікі мяжу змогуць перасякаць легкавыя аўтамабілі, аўтобусы, а таксама грузавыя транспартныя сродкі з краін Еўрапейскага Саюза, краін - удзельніц Пагаднення аб Еўрапейскай эканамічнай прасторы і Швейцарыі.
У пункце пропуску Брузгі - Кузніца Беластоцкая — толькі легкавыя аўто.
Рэгістрацыя ў сістэме электроннай чаргі пры ўездзе ў зону чакання будзе адбывацца ў парадку прыбыцця транспартных сродкаў.
Памежны, мытны і іншыя віды кантролю ў пунктах пропуску асобы і транспартныя сродкі, якія перасякаюць граніцу, праходзяць у адпаведнасці з тэхналагічнымі схемамі пропуску.
вх