Лукашэнка звярнуў увагу на магчымасці і існуючыя водныя рэсурсы, галоўны з якіх – Прыпяць: «Куды ідуць гэтыя воды? Няхай бы сабе Украіна карысталася спаўна дняпроўскімі водамі... У мора ідуць гэтыя воды. Дык чаму ж мы сёння не думаем аб тым, што гэту ваду трэба «павярнуць назад тады, калі трэба, і туды, куды трэба?»
У сувязі з гэтым згадаў, што кіраўніцтва Гомельскай вобласці прапаноўвала яму вярнуцца да тэмы Днепра-Бугскіх каналаў. Аляксандр Лукашэнка даручаў старшыні аблвыканкама Івану Крупко ўнесці прапанову. «Ён мне як унёс прапанову – у мяне ў вачах пацямнела. Таму што такіх вялікіх грошай у нас проста няма», – сказаў Лукашэнка.
Аляксандр Лукашэнка сказаў, што наконт гэтай ідэі трэба яшчэ параіцца з дасведчанымі людзьмі, якія разбіраюцца ў гэтай тэме: «Калі трэба гэтым шляхам ісці і гэта акупіцца і дасць рэзультат Гомельскай вобласці – перахрысцімся і пачнём рабіць. Таму трэба давесці ўсё да ладу. Не тое што недзе ідэю пачулі добрую і «бабахнулі» : «Давайце грошы!». Трэба разумець. Ёсць у нас грошы ці не, будуць ці не, дасць вынік ці не. Калі дасць – будзем шукаць грошы».
«Мы гэты задзел – сістэмы Днепра-Бугскіх каналаў – не загубілі. І сёння, калі патрэбна вільгаць на палях, ён можа вельмі спатрэбіцца. Але мы не павінны ісці ўсляпую. Трэба вельмі сур'ёзна гэта пытанне прапрацаваць. Падумайце над формулай цаны пытання», – дадаў непрызнаны ў заходнім свеце кіраўнік дзяржавы.
вх