Беларуская Служба

Эксперты ААН заклікалі ўлады Беларусі спыніць умяшанне ў дзейнасць адвакатаў

19.11.2025 12:15
Ціск на адвакатаў стварае рызыку сістэматычных парушэнняў права на справядлівы суд і на роўнасць перад законам, лічаць эксперты.
   .
Здымак мае ілюстрацыйны характар.Foto: LEANDRO AGUILAR/pixabay.com/CC0 Public Domain

Эксперты ААН асудзілі прызнанне Беларускай асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека «экстрэмісцкай арганізацыяй» і заклікалі Беларусь спыніць рэпрэсіі супраць незалежных адвакатаў, паведамляе «Свабода».

«Беспадстаўнае ўмяшанне і абмежаванні, якія накладаюцца на адвакацкую прафесію ў Беларусі, ствараюць рызыку сістэматычных парушэнняў права на справядлівы суд і на роўнасць перад законам ува ўсёй краіне», – заявілі эксперты.

Яны нагадалі, што антыэкстрэмісцкае заканадаўства Беларусі несумяшчальнае з міжнародным правам у галіне правоў чалавека, падкрэсліўшы, што прызнанне асацыяцыі адвакатаў правоў чалавека «экстрэмісцкай» арганізацыяй парушае права яе чальцоў на свабоду асацыяцыяў.

«Мы зноў заклікаем улады Беларусі скасаваць катэгорыю «экстрэмізм« у нацыянальным заканадаўстве і прывесці нацыянальную праўную базу барацьбы з тэрарызмам і экстрэмізмам у адпаведнасць з міжнародным правам», – падкрэслілі эксперты.

Беларускую асацыяцыю адвакатаў правоў чалавека заснавалі ў 2023 годзе беларускія адвакаты, пазбаўленыя права на практыку і змушаныя быць на выгнанні, каб надаваць юрыдычныя кансультацыі ў пытаннях рызыкі знаходжання ў Беларусі і завочных судовых працэсаў, а таксама дапамагаць падаваць скаргі ў міжнародныя праваабарончыя органы і механізмы.

У жніўні 2025 году выканаўчыя органы ўлады Беларусі прызналі асацыяцыю «экстрэмісцкай арганізацыяй», а яе чальцоў – асобамі, «якія ўдзельнічаюць у экстрэмісцкай дзейнасці», тым самым даўшы падставы для іх крымінальнага пераследу.

«Мы асцерагаемся, што асацыяцыю маглі прызнаць экстрэмісцкай, помсцячы ёй за яе супрацу з міжнароднымі праваабарончымі органамі і механізмамі, і заклікаем улады Беларусі скасаваць гэтую пастанову і ўстрымацца ад завядзення крымінальных справаў супраць яе чальцоў», – заявілі эксперты.

Групу незалежных экспертаў у пытанні правоў чалавека ў Беларусі стварыла Рада правоў чалавека ААН 4 красавіка 2024 года «на аднаўляльны перыяд у адзін год» для расследавання і выяўлення фактаў, абставін і карэнных прычын усіх меркаваных парушэнняў і ўціску правоў чалавека і парушэнняў, учыненых у Беларусі з 1 траўня 2020 года, у тым ліку іх гендэрных і ўзроставых аспектаў і іх уздзеяння на ахвяраў і пацярпелых.

аз

Жонка Котава спадзяецца, што яе муж будзе ў спісе на абмен палітвязняў

19.11.2025 11:44
45‑гадовы Анатоль Котаў прапаў без вестак у жніўні бягуча агода.