Беларуская Служба

Святлану Ціханоўскую ўганаравалі прэміяй за свабоду слова Index on Censorship

20.11.2025 15:45
Арганізатары прэміі спадзяюцца, што ўзнагарода зверне ўвагу на рэгіёны свету, якія часта ігнаруюцца, у тым ліку на Беларусь.
Святлана Ціханоўскаяt.me/tsikhanouskaya

Беларуская дэмакратычная лідарка Святлана Ціханоўская стала адным з лаўрэатаў прэміі «Індэкс цэнзуры – 2025» за свабоду слова. Яе адзначылі за прынцыповую і паслядоўную барацьбу за дэмакратыю ў Беларусі і свабоду ўсіх палітвязняў, паведамляе «Свабода».

«Яна нястомна выступае за вяртанне беларускага дэмакратычнага руху і абараняе сотні палітычных зняволеных, якія ўтрымліваюцца ў лукашэнкаўскіх турмах», – гаворыцца на сайце арганізатараў прэміі.
Узнагароду ўручылі 19 лістапада ў Лондане.

«Гэтыя пераможцы нагадваюць нам пра надзвычайную мужнасць у той час, калі вакол нас, здаецца, апускаецца цемра(…) Няхай іх гісторыі паслужаць прыкладам для ўсіх нас», – сказала генеральная дырэктарка «Індэкс цэнзуры» (анг. Index on Censorship) Джэміма Стайнфэльд.

Арганізатары прэміі таксама спадзяюцца, што ўзнагарода зверне ўвагу на рэгіёны свету, якія часта ігнаруюцца, у тым ліку Беларусь.

«Індэкс цэнзуры» – некамерцыйная арганізацыя, якая выступае за свабоду слова і абараняе яе ва ўсім свеце, у тым ліку публікуючы працы пісьменнікаў і мастакоў, якія падвергліся цэнзуры, а таксама адсочваючы пагрозы свабодзе слова.

аз

Святлана Ціханоўская вітае вызваленне каталіцкіх святароў Акалатовіча і Юхневіча

20.11.2025 11:40
Ціханоўская нагадала, што за кратамі застаюцца «іншыя вернікі і людзі веры, якія сталі ахвярамі рэпрэсій».